|
ПАСТАНОВА МIНIСТЭРСТВА ПРАЦЫ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ 2 лютага 1995 г. № 13
АБ СПIСЕ РАБОТ, НА ЯКIХ ЗАБАРАНЯЕЦЦА ПРЫМЯНЕННЕ ПРАЦЫ АСОБ МАЛАДЗЕЙ ВАСЕМНАЦЦАЦI ГАДОЎ
У адпаведнасцi з артыкулам 175 Кодэкса Законаў аб працы Рэспублiкi Беларусь i ў мэтах выканання распараджэння Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 9 студзеня 1995 г. № 16р Мiнiстэрства працы пастанаўляе:
1. Зацвердзiць па ўзгадненню з Мiнiстэрствам аховы здароўя, Мiнiстэрствам юстыцыi, Мiнiстэрствам адукацыi i навукi, Мiнiстэрствам прамысловасцi i iншымi зацiкаўленымi з удзелам аб'яднанняў прафесiянальных саюзаў Беларусi Спiс работ, на якiх забараняецца прымяненне працы асоб маладзей васемнаццацi гадоў (прыкладаецца).
2. Устанавiць, што:
прымяненне працы асоб маладзей васемнаццацi гадоў на работах, якiя прадугледжаны ў Спiсе, забараняецца ўсiм наймальнiкам незалежна ад форм уласнасцi i вiдаў дзейнасцi;
мiнiстэрствам, дзяржаўным камiтэтам i iншым цэнтральным органам кiравання, якiя маюць вучэбныя ўстановы, спынiць набор навучэнцаў з 1996-1997 навучальнага года па вiдах работ, пералiчаных у Спiсу, калi iм на момент заканчэння вучобы не споўнiцца васемнаццаць гадоў;
пры праходжаннi вытворчай практыкi (вытворчага навучання) асобы маладзей васемнаццацi гадоў, якiя навучаюцца у агульнаадукацыйных, прафесiйна-тэхнiчных i сярэднiх спецыяльных навучальных установах, могуць знаходзiцца на работах, якiя ўключаны ў Спiс, не больш 4 гадзiн у дзень;
выпускнiкi прафесiйна-тэхнiчных i сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў, якiя закончылi прафесiйную падрыхтоўку з тэрмiнам навучання не менш 3 гадоў па прафесiях, якiя ўключаны ў Спiс, i не дасягнулi васемнаццацi гадоў, дапускаюцца да работы па гэтых прафесiях пад кiраўнiцтвам вопытных работнiкаў;
мiнiстэрствы, дзяржаўныя камiтэты i iншыя цэнтральныя органы кiравання, наймальнiкi ў выпадках лiквiдавання шкоднасцей на работах, якiя ўключаны ў Спiс, могуць па ўзгадненню з Мiнiстэрствам працы Рэспублiкi Беларусь, з улiкам заключэння органаў аховы здароўя, прымаць на гэтыя работы асоб маладзей васемнаццацi гадоў.
3. Даручыць Упраўленню аховы працы па ўзгадненню з Мiнiстэрствам аховы здароўя даваць пры неабходнасцi тлумачэннi аб парадку прымянення Спiса.
4. Увесцi ў дзеянне Спiс работ, на якiх забараняецца прымяненне працы асоб маладзей васемнаццацi гадоў з 1 студзеня 1996 г.
Мiнiстр А.САСНОЎ
|